Чыста там, дзе не смецяць. Як раніцай выглядаюць вуліцы Шклова?

Чыста там, дзе не смецяць. Як раніцай выглядаюць вуліцы Шклова?

Любому чалавеку хочацца, каб у яго доме была чыста і акуратна. Таму і стараюцца ўсе за рэдкім выключэннем падтрымліваць парадак у дамах і кватэрах. Але вось, на жаль, не ўсе памятаюць пра свой вялікі дом – вёску альбо горад, дзе нарадзіліся, жывуць, працуюць.

На вуліцах Шклова пастаянна працуюць прыбіральшчыкі тэрыторыі УКП «Жылкамгаз», а па чацвяргам на добраўпарадкаванне сваіх тэрыторый выходзяць работнікі розных арганізацый. Але вось некаторыя людзі забываюцца пра тое, што «чыста не там, дзе прыбіраюць, а там, дзе не смецяць». Так, праехаўшы раніцай па вуліцам горада, мы ўбачылі на вуліцы Малай Зарэчнай смецце і бутэлькі зусім побач з пустой сметніцай.
горгаз 011.JPG

А ў раёне гаражнага кааператыва па вуліцы Маладзёжнай увогуле квітнее несанкцыянаваная звалка.

горгаз 013.JPG

Хацелася б звярнуцца да ўсіх шклаўчан: данесці паперку  альбо бутэльку да сметніцы, кантэйнера займае некалькі хвілін. А між тым, гэтым простым учынкам мы ўносім свой маленькі ўзнёсак у тое, каб родны край квітнеў і прыгажэў, а таксама аддаём павагу працы тых, хто захоўвае горад у чысціні і прыгажосці.

Людміла КУЎШЫНАВА, кантралёр па ўліку газу Шклоўскага раёна газазабеспячэння:

– На нашым прадпрыемстве выходзіць на генеральную ўборку тэрыторыі, а таксама падтрымліваць тут пастаянны парадак прымушаць не трэба нікога – гэта само сабой усвядомленае. Летам кожны чацвер мы займаліся абрэзкай кустоў, падкосам травы, даглядалі кветкі. Зараз, восенню, прыбіраем апалую ліству, падсаджваем мнагалетнія кветкі. Ну а на чыстай, дагледжанай тэрыторыі ніхто ніколі не выкіне нават маленькую паперку. Асаблівую ўвагу прыдаём азеляненню тэрыторыі: высадзілі кветкі, туі і інш … Таксама ў гэтым годзе нашы работнікі праявілі ініцыятыву і сабралі грошы на набыццё петуній, якія яшчэ больш упрыгожылі нашу тэрыторыю.

Наталля ЛЕНЧЫКАВА, намеснік дырэктара па асноўнай дзейнасці Гарадзецкага ВПК д/с – СШ:

– У навучальным працэсе мы кіруемся канцэпцыяй неперарыўнай адукацыі, адзін з накірункаў якой – працоўнае выхаванне. Сучасных дзяцей нельга прымусіць працаваць, але можна іх гэтаму навучыць, прывіць ім любоў да працы. Робім мы гэта, як правіла, пасродкам акцый «Чысты двор», «Чысты бераг», «Адходы ў даходы», «Працоўны дэсант» і іншых. Стымулюем узнагароджваннем самых старанных і актыўных іх удзельнікаў. Таксама далучаем дзяцей і да правядзення санітарных дзён. Так, у адзін з восеньскіх чацвяргоў дзеці разам з класнымі кіраўнікамі наводзілі парадак на прышкольнай тэрыторыі, у парку, на клумбах. Асабліва цікава было дзецям сабіраць насенне кветак з клумбаў. А ўвогуле, хачу сказаць, што вясковыя дзеці старанныя – працаваць на прысядзібных участках іх вучаць бацькі. Дзеці і бацькі аднолькава лічаць, што парадоак павінен быць усюды, а школа — гэта другі дом, частка малой Радзімы, якую трэба берагчы.

Марына ЦЯМРУК, прадавец магазіна №28 аг.Гарадзішча:

– Санітарныя дні мы праводзім для навядзення генеральнай уборкі, але парадак і ў сценах магазіна, і на вуліцы вакол яго падтрымліваем штодзённа. Па-іншаму нельга. Напрыклад, выбеглі дзеці, прамахнуліся і абгортка ад ласунка паляцела міма сметніцы… І не трэба даводзіць да таго, каб гэтых абгортак вырасла цэлая гара. А яшчэ нашаму маленькаму калектыву з пяці жанчын падабаецца высаджваць кветкі побач з магазінам і даглядаць іх.

http://shklovinfo.by/articles/bolshie_dela_dlya_maloy_rodiny/news14822.html